Адраджаць ці развіваць: у чым Канцэпцыя нацыянальнай беларускай мары?
Аліна Коўшык, Крысціна Дробыш, Аляксандр Маслаў і Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Грамадскае абмеркаванне падрыхтаванага Аб’яднаным пераходным кабінетам праекта Канцэпцыі і стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця прайшло 28 лістапада ў Варшаве. Паводле аўтараў Канцэпцыі, яе найпершымі мэтамі сярод іншага з’яўляюцца “спрыянне ўзмацненню нацыянальнай ідэнтычнасці і збавенню ад уплыву таталітарнай і імперскай спадчыны”, “садзейнічанне ўмацаванню грамадзянскага актывізму і грамадзянскай адукацыі”, а таксама фармаванне “базавага грамадскага ідэалу будучыні” — “беларускай мары”.
Чым выкліканая неабходнасць проста цяпер, знаходзячыся ў вымушанай эміграцыі, займацца распрацоўкай стратэгіі будучых дзеянняў па нацыянальным развіцці? Якім чынам пытанні эканомікі і бізнесу завязаныя на нацыянальнае адраджэнне? Ці гатовае беларускае грамадства да ўдзелу ў рэалізацыі Канцэпцыі і на які перыяд яна разлічаная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і бізнесмен Аляксандр Маслаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.