Адвакат не мае доступу да Калеснікавай — камера на 10 сутак на каранціне
Адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак не можа сустрэцца з падабароннай. Ёй паведамілі, што камера, у якой Калеснікава ўтрымліваецца ў Жодзінскім СІЗА, нечакана на 10 сутак трапіла на каранцін. У выніку абарона не зможа ўбачыць палітзняволеную як мінімум да 2 лістапада.
Марыя Калеснікава — адна з лідарак Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі ў Мінску 7 верасня і спрабавалі вывезці ва Украіну, але на мяжы Калеснікава парвала свой пашпарт. Яе адправілі за краты і выставілі абвінавачванне за "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі інтэрнэт". У СІЗА Жодзіна палітзняволеная знаходзіцца з 12 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.