Адвакат: Пульс Сянцова знізіўся да 40 удараў за хвіліну

Адвакат: Пульс Сянцова знізіўся да 40 удараў за хвіліну

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, зняволены ў калоніі расійскага горада Лабытнангі, знаходзіцца ў кепскім стане. У яго моцна знізіўся гемаглабін, што прывяло да анеміі. Таксама ў палітвязня вельмі нізкі пульс — каля 40 удараў у хвіліну. Пра гэта "Грамадскаму" паведаміў адвакат Дзмітрый Дзінзе пасля наведвання рэжысёра.

Па словах адваката, у Сянцова дрэнна з сэрцам, яго двойчы ўгаворвалі паехаць у лякарню, але марна. Кепска ўплывае на стан палітвязня і цяперашняе цёплае надвор'е ў Лабытнангі: ён цяпер дрэнна трывае спёку.

Разам з тым Сянцоў не плануе спыняць сваю галадоўку. Ён таксама не хоча, каб яго пераводзілі ў грамадзянскую лякарню, бо "загадчык рэанімацыйнага аддзялення агрэсіўна да яго ставіцца, і хутчэй за ўсё, можа толькі нашкодзіць яму".

Сянцоў галадае ўжо 86-ы дзень. Ён патрабуе, каб Расія вызваліла ўсіх украінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў расійскіх турмах і калоніях. Сам рэжысёр асуджаны па абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэракту ў захопленым Расіяй Крыме. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі