Адвакаты "змоўшчыкаў" заклікалі суд іх апраўдаць

Адвакаты "змоўшчыкаў" заклікалі суд іх апраўдаць

Адвакаты "змоўшчыкаў" заклікалі суд іх апраўдаць, піша sb.by. Яны перакананыя, што ў дзеяннях абвінавачаных адсутнічае склад злачынства. Крымінальную справу з ліпеня разглядае Мінскі абласны суд. Напярэдадні пракурор запатрабаваў для Юрыя Зянковіча, Аляксандра Фядуты і Рыгора Кастусёва па 12 гадоў калоніі, для Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука — па тры гады (абвіначванні Галубовіч і Краўчука не звязаны са "змовай").

Фядута і Кастусёў, як і Зянковіч, абвінавачваюцца ў "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам". З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі. У сераду адвакаты якраз гаварылі пра сілавіка Івана Жураўскага. Яго называюць правакатарам, які падштурхнуў фігурантаў справы да актыўных дзеянняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі