Адзін з апошніх выступаў Дзмітрыя Хварастоўскага ў Краснаярску (відэа)

Адзін з апошніх выступаў Дзмітрыя Хварастоўскага ў Краснаярску (відэа)

22 лістапада СМІ паведамілі пра смерць Дзмітрыя Хварастоўскага. Інфармацыю пацвердзіла і сям'я музыкі. 

Легендарны оперны спявак пакутаваў на рак галаўнога мозга. Адзін з апошніх выступаў артыст даў 4 чэрвеня ў сваім родным горадзе, Краснаярску. Незадоўга да выступу Хварастоўскі атрымаў траўму рукі і нагі, і выйшаў да публікі ў фіксаванай павязцы. Да таго ж было бачна, што хвароба рабіла сваю справу — у знакамітага на ўвесь свет барытона пачаліся праблемы з дыкцыяй. 


Напрыканцы выступу Хварастоўскаму прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Краснаярскага краю. Ён прамовіў кранальныя словы і заплакаў: 


"Я павінен быў вярнуцца. Таму што я вас люблю, таму што гэта мой родны горад".

Паведамляецца, што Хварастоўскі памёр у Лондане. Яму было 55 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі