Адзінаццацікласнікі здалі першы цэнтралізаваны іспыт

Адзінаццацікласнікі здалі першы цэнтралізаваны іспыт / pixabay.com
Адзінаццацікласнікі здалі першы цэнтралізаваны іспыт / pixabay.com

Сёння больш за 53 тысячы адзінаццацікласнікаў напісалі цэнтралізаваны іспыт па рускай і беларускай мовах. Каля 41,7 тысячы школьнікаў выбралі рускую, 11,5 тысячы — беларускую. Іспыт праходзіў ў 144 пунктах па ўсёй краіне.

Тыя, хто адсутнічаў на іспыце па ўважлівай прычынах, змогуць здаць яго ў рэзервовыя дні: 23 і 25 траўня, 13 і 15 ліпеня або  21 і 23 жніўня. Але калі сдаць іспыт у апошнія даты, то пайсці вучыцца ва ўніверсітэт атрымаецца толькі ў наступным годзе. Бо падаваць дакументы ў ВНУ трэба раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі