Афіцыйна апублікаваны ўказ пра бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

Афіцыйна апублікаваны ўказ пра бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

Афіцыйна апублікаваны ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян". Ім уводзіцца пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, але пры ўмове, што замежнікі прыбудуць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Бязвізавы рэжым не распаўсюджваецца на тых замежнікаў, якія прылятаюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі.

Указ пачне дзейнічаць праз месяц — 12 лютага. Ён распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, у тым ліку на ўсе краіны ЕС. Мяркуецца, што новаўвядзенне паспрыяе павелічэнню колькасці турыстаў у Беларусі.

Цалкам тэкст указу можна пабачыць тут.

Афіцыйна апублікаваны ўказ пра бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі