Мінск не даваў ЗША сігналаў да дыялогу аб вызваленні палітвязняў — Дзярждэп

Крыстафер Сміт

Крыстафер Сміт / Еўрарадыё

Афіцыйны Мінск не даваў Злучаным Штатам ніякіх сігналаў наконт наконт пачатку дыялогу па вызваленні палітвязняў. Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакаратара ЗША па Усходняй Еўропе Крыстафер Сміт.

"Не, мы не атрымлівалі ніякіх падобных сігналаў ад рэжыму Лукашэнкі. Але мы заклікаем рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітвязняў. Гэта будзе адпраўная кропка для далейшых абмеркаванняў аб тым, як далей развіваць нашы адносіны", — падкрэсліў дыпламат.

Еўрарадыё пацікавілася ў Крыстафера Сміта, ці змогуць амерыканскія санкцыі дапамагчы ў вызваленні палітвязняў.

"Я думаю, што гэтыя санкцыі накіраваныя на дасягненне таго эфекту, каб прымусіць заплаціць суровую цану не толькі Лукашэнку, але і людзей побач з ім, якія падтрымліваюць яго рэжым у наступе на дэмакратыю і правы чалавека", — адказаў ён.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі