У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек
Колькасць палітвязняў зноў расце
У Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Гэта — Дзмітрый Лабачоў, Ілля Талстоў, Яўген Раманаў, Вячаслаў Калавусаў, Мацвей Аверчук, Леанід Аверчук, Генадзь Клімашэвіч, Алег Літвінчук, Дзмітрый Лысюк, Валянціна Жукоўская, Вадзім Луцэвіч і Юрый Маісеенка. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Лабачову, Талстову, Раманаву, Калавусаву, Аверчукам, Клімашэвічу, Літвінчуку, Лысюку, Жукоўскай выставілі абвінавачванні ці нават пазбавілі волі ў калоніі па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Луцэвіча таксама абвінавачваюць у "закліках да санкцый", а Маісеенку — у "паклёпе на Лукашэнку".
У нашай краіне налічваецца 1390 палітычных зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.