Агучаны прысуд кіроўцу МАЗа, які ўчыніў смяротнае ДТЗ з маршруткай ля Смалявічаў
Аўтааварыя пад Смалявічамі
Сем гадоў калоніі прысудзіў Мінскі абласны суд кіроўцу МАЗа, абвінавачанаму ў гібелі 13 чалавек у аўтааварыі пад Смалявічамі, перадае БЕЛТА. Менавіта столькі прасіў і пракурор.
Мужчына на судзе цалкам прызнаў сваю віну.
Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя здарылася 20 лютага. Гружаны МАЗ страціў кіраванне, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з маршруткай, поўнай пасажыраў. На месцы загінулі 11 чалавек, яшчэ двое памёрлі пазней у лякарні. Сярод іх было двое дзяцей — 2009 і 2011 гадоў нараджэння. Яшчэ сем пасажыраў маршруткі атрымалі траўмы.
Дарэчы, пасля гэтай аварыі ўлады правялі маштабную праверку маршрутак па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.