Агучаныя тры асноўныя версіі забойства Паўла Шарамета

Агучаныя тры асноўныя версіі забойства Паўла Шарамета

Дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Заран Шкірак агучыў тры асноўныя версіі забойства журналіста Паўла Шарамета, якое адбылося сёння, 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Паводле заявы Шкірака для прэсы, гэта “спланаванае жорскае злачынства”, перадае Interfax.ua.

Асноўныя прычыны, па якіх маглі арганізаваць забойства: прафесійная дзейнасць журналіста, непрыязныя адносіны з пэўнымі людзьмі, а таксама “расійскі след”. Нельга выключаць удзел у гэтым злачынстве расійскіх спецслужбаў, лічыць Шкірак.

Журналіст Павел Шарамет быў забіты ў цэнтры Кіева: у машыне, якой ён кіраваў, спрацавала выбуховае прыстасаванне. Паводле папярэдніх звестак, гэта была самаробная бомба, магчыма на дыстанцыйным кіраванні або з затрымкай. Яе магутнасць склала 400-600 грамаў у трацілавым эквіваленце. Абставіны здарэння высвятляюць спецыялісты, сярод якіх выбухатэхнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі