Ахтунг! Гаворыць Германія!
Надышоў час даведацца правільныя адказы і імя пераможцы.
Маральна рыхтуючыся да фестывалю нямецкай музыкі “Das Fest”, які адбудзецца 17 лістапада ў клубе Re:Public, Еўрарадыё вырашыла узгадаць усё, што ведае не толькі пра нямецкую музыку, але і ўсю культуру цалкам.
Мы прыгадалі сваіх любімых немцаў і склалі спіс з цытат, якія ім належаць.
Запрашальнік на дзве асобы на Das Fest атрымлівае Андрэй Кандраценя. Андрэй даслаў адказы самым першым і ніводнага разу не памыліўся, нават не пакінуўшы шансаў іншым удзельнікам. Віншуем пераможцу і чакаем у нашым офісе!
Правільныя адказы:
- Калі ты жывеш, стоячы на каленях — я разумею цябе. Калі ты пра гэта спяваеш, то лепш жыві моўчкі. (Ціль Ліндэман)
- Смерць Айртана Сены ў 1994-м пакінула цяжкі адбітак. Гэты інцыдэнт збянтэжыў мяне. Я склаў завяшчанне. (Міхаэль Шумахер)
- Свабода размахваць рукамі заканчваецца ля кончыка носа іншага чалавека. (Імануіл Кант)
- Колькі каштуе рыба? (гурт Scooter)
- З таго часу, як завяліся ў нас знаўцы мастацтва, само мастацтва пайшло да чорта. (Рыхард Вагнер)
- У прыгожай сукенцы немагчыма прастудзіцца. (Эрых Марыя Рэмарк)
- Калі ідзеш ды Жанчыны, не забудзься ўзяць бізун. (Фрыдрых Ніцшэ)
- Кожная ружа, якую падараваў мне Андрэ, была цудоўнай. (Штэфі Граф)
- Я не спакушальнік, хутчэй, той, каго спакушаюць. І наўрад ці магу даць нейкія парады па спакушэнні. (Ціль Швайгер)
- Трэба мець у сабе хаос, каб нарадзіць танцуючую зорку. (Фрыдрых Ніцшэ)
- Для жанчыны прыгажосць важнейшая за розум, таму што мужчыне лягчэй глядзець, чым думаць. (Марлен Дзітрых)