Акадэмік Аляксандр Бялецкі за хабар асуджаны на 7,5 года калоніі
15 лютага быў вынесены прысуд акадэміку Аляксандру Бялецкаму, былому дырэктару РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і асудзіў на 7,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці (на тэрмін, які прасіў пракурор). Бялецкага ўзялі пад варту ў зале суда, на яго руках з'явіліся кайданкі. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.
Аляксандру Бялецкаму 61 год. Яго затрымалі ў ліпені 2018 года. Тады КДБ абнародаваў здымкі ператрусу ў яго доме. На відэа можна было пабачыць пачкі грошай. Гаворка ішла пра сотні тысяч долараў, якія перадаваліся камерцыйнымі структурамі ў якасці хабару. Бялецкі выйшаў на волю ў пачатку студзеня 2019-га, яго суд пачаўся 11 лютага.