Акцыя арганізатараў “Басовішча”: да фестываля і назад за 20 еўра

Арганізатары “Басовішча-2014” прапануюць усім ахвочым, якія маюць візы, заняць вольныя месцы ў аўтобусе з музыкамі. Бус, на якім едуць Znich, IQ48, Avias ды “Тлушч” выязджае сёння (17.07.2014) у 23:30 ад станцыі “Дружная”.

Пакуль ёсць больш за 20 месцаў, кошт за месца чыста сімвалічны — 20 еўра за дарогу туды і назад. Атрымаць усю неабходную інфармацыяй ды зарэгістравацца можна па тэлефоне +375(29)1117576 (Алесь).

“Паспяшайцеся вырашыцца да 22-й гадзіны ўвечары, бо ў гэты час, так бы мовіць, “акцыя сённяшняга дня” скончыцца,” — дадаюць арганізатары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі