Гурт "Тлушч" прэзентуе веганскую песню (аўдыё)

Гурт "Тлушч" прэзентуе веганскую песню (аўдыё)

1 лістапада, у Дзень вегана, мінскі гурт "Тлушч" прадстаўляе новую песню пад такой жа назвай — "Дзень вегана". Праўда, у тэксце каманда закранае яшчэ і беларускае свята Дзяды, якое азначаецца на дзень пазней, 2 лістапада. Вось як тлумачаць "суседства" і сэнс песні музыкі "Тлушча".

"Дзень вегана — свята зусім маладое, адзначаць яго пачалі якіх 20 гадоў таму. Дзяды ж спраўляюць спакон вякоў. Дзень вегана святкуе моладзь у кавярнях і антыкафэ. Дзяды ж — бабці на могілках сярод палыну. Такія розныя гэтыя святы, і моцна розняцца іх сталы. А ў календары яны суседзі. Ці ж гэта не прыклад нам, што можна прытрымлівацца традыцый і пры гэтым заставацца сучаснымі і актуальнымі?" — задаюцца пытаннем музыкі.

Гурт "Тлушч" — уладальнік узнагароды музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады-2013" у намінацыі "Дэбют". Каманда выпусціла два альбомы і ЕР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі