“Дзень радыё” аб’яднае Захад і Усход ў клубе Re:Public

Еўрарадыё традыцыйна святкуе Дзень радыё! Сёлета, грунтуючыся на нашым музычным досведзе апошніх гадоў, мы запрасілі на сцэну адны з лепшых live-каманд Беларусі. Захад нашай краіны прадставяць гурты з Берасцейшчыны ― :B:N: (Бяроза) і Sciana (Брэст), а Усход ― магілёўцы Akute і Nizkiz. Для захавання геаграфічнага балансу, настрой імпрэзе задасць малады мінскі гурт “Тлушч”.

Akute і Sciana адзначыліся новымі альбомамі і падчас “Дня радыё” рыхтуюцца прадставіць новыя праграмы. Гурты :B:N: і Nizkiz акурат працуюць над новымі пласцінкамі ды прадставяць па некалькі свежых песень. Нагадаем, што падчас музычнай прэміі Еўрарадыё “Даём рады-2013” гурт Nizkiz быў адзначаны за лепшы сінгл (“Гуантанама”). Па выніках “Даём рады-2012” Akute сталі “Гуртом года” і атрымалі ўзнагароду за “Альбом года”. У тым жа годзе бярозаўскі гурт :B:N: выйшаў у лідары па спампоўках альбома "Крок за крокам" з сайта Еўрарадыё.

Адсвяткуем Дзень радыё разам!

Пачатак канцэрта ў 18:00.

Кошт квіткоў:

Першыя 100 ― 110 000, Наступныя 200 ― 130 000.

Столікі ― 170 000

Кропкі продажу квіткоў:

клуб Re:public

пераход Я.Коласа

ГЦ "Купалаўскі", 19 кропка

ГЦ "Рыга", 18 кропка

Інфармацыя:

+375296490888

Мерапрыемства ў Facebook і Вконтакте.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі