HummusKiss прэзентавалі свой першы кліп (відэа)

Акустычны кавер-дуэт Валерыі Валадзько (Harotnica) і Рамана Сухоцкага (Avias) HummusKiss прэзентаваў свой першы кліп, зняты на кавер на песню Lithium гурта Nirvana.

"Усё зрабілі спантанна, ― распавядае вакалістка Валерыя Валадзько. ― Сёння спелі, заўтра жыўцом запісалі, а на наступны дзень знялі відэа. Кліп здымаўся дома ў мастакоў Міці Післяка (у кадры бачныя яго карціны) і Наташы Мінчук. У здымках паўдзельнічалі і чатыры каты. Атрымалася такая Nirvana з адценнем Beatles".

Здымкамі і мантажом займаўся Павел Аўсіевіч са студыі crocodilesFilms.

Паслухаць жыўцом HummusKiss можна ўжо 25 траўня. Кавер-дуэт сыграе на летняй тэрасе рок-клуба ТNT. Пачатак у 20.00, уваход бясплатны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі