Акцыя пратэсту расійскага дэпутата падчас прамовы Пуціна (фота)
Дэпутат фракцыі “Справядлівая Расія” Ілля Панамароў не падняўся падчас авацый Уладзіміру Пуціну.
Фота, на якім добра відаць, што Панамароў адмовіўся ўставаць, з’явілася ў сацыяльных сетках. Сам ён пракаментаваў здымак наступным чынам: “Я за нас. А вось яны, падобна, за іх (((”.
Панамароў — прадпрымальнік у галіне высокіх тэхналогій. Ён дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі 5-га і 6-га скліканняў, сябра фракцыі “Справядлівая Расія”, сябра Савета Левага фронту, старшыня апякунскай рады Інстытута інавацыйнага развіцця.