Акрамя рэпрэсій, рэжым Лукашэнкі нічога прапанаваць не можа — Ціханоўская

Страх Аляксандра Лукашэнкі

Страх Аляксандра Лукашэнкі / kommersant.ru

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала "справу аналітыкаў", якую распачалі ў РБ.

"Хваля рэпрэсій у дачыненні да палітолагаў і экспэртаў — жаданне адпомсціць тым, хто цвяроза ацэньвае сітуацыю ў Беларусі, прапануе рэальныя шляхі выхаду з крызісу, у які загнаў краіну Лукашэнка, цытуе словы Ціханоўскай яе прэс-служба. — Кожны раз, калі хтосьці паказвае на сапраўднае становішча спраў у краіне, гэта выклікае страх. А акрамя рэпрэсій — нічога прапанаваць рэжым не можа".

25 студзеня стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі распачаў завочную крымінальную справу ("спецвытворчасць") на 20 чалавек, якіх назваў "аналітыкамі Ціханоўскай". Іх абвінавачваюць у тым, што яны нібыта "далучыліся да змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады", а менавіта "прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці".

Спіс СК дзіўны. У яго трапілі самыя розныя людзі. Найбольшае здзіўленне выклікае прысутнасць там палітолага Паўла Усава, які паслядоўна крытыкуе дзеянні Святланы Ціханоўскай і яе паплечнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі