У Беларусі пачалі завочную крымінальную справу на 20 "аналітыкаў Ціханоўскай"
"Аналітыкі Ціханоўскай"
Следчы камітэт пачаў завочную крымінальную справу (так званую "спецвытворчасць") адразу на 20 чалавек, якіх назваў "аналітыкамі Ціханоўскай".
У спісе Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.
Іх вінавацяць у тым, што яны нібыта "далучыліся да змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады", а менавіта "прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці".
Падборка выглядае даволі дзіўна, бо сярод фігурантаў справы ёсць, напрыклад, журналісты Юрый Дракахруст і Ганна Любакова, аналітыкі Андрэй Казакевіч і Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў. Найбольшае здзіўленне ў спісе "аналітыкаў Ціханоўскай" выклікае палітолаг Павел Усаў, які паслядоўна крытыкуе дзеянні Ціханоўскай і яе паплечнікаў.
"Спецвытворчасць" — прыдумка рэжыму Лукашэнкі для завочнага суда над палітычнымі апанентамі, якія пакінулі Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.