Блогера Андрэя Павука падазраюць у "мініраванні" выканкама
Актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Павука з Акцябрскага (Гомельская вобласць) затрымалі. Пра гэта ў сацсетках паведаміла ягоная жонка Вольга.
Па яе словах, нібыта з хатняга камп'ютара Павукоў прыйшло паведамленне пра мініраванне райвыканкама. Яна не пускае міліцыянтаў у кватэру і патрабуе пракурорскі запыт на ператрус.
Магчыма, затрыманне Павука звязанае з блізкім Днём Волі: беларускія сілавікі перыядычна затрымліваюць актывістаў напярэдадні падобных акцыяў.