Актывістка "Белай Русі" пахвалілася кітайскімі навагоднімі цацкамі

Калядная ялінка ў беларускай краме

Калядная ялінка ў беларускай краме / t.me/varyanitsa_svetlana

Актывістка "Белай Русі", намесніца старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення гэтай партыі Святлана Вараніца пахвалілася кітайскімі каляднымі цацкамі, якія запоўнілі Беларусь. "Дзякуй кітайскім таварышам за асартымент навагодніх тавараў у беларускіх магазінах", напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Рэпліка цалкам адлюстроўвае стан справаў у беларускай эканоміцы. Улады ператвараюць яе ў рынак збыту таннага кітайскага шырспажыву, цешачыся тым, як "расце таваразварот".

А вось еўрапейскія тавары беларускім пакупнікам даступныя ўсё менш — праз санкцыі, уведзеныя пасля выбараў 2020 года і рэпрэсій, якія адбыліся следам і працягваюць адбывацца да гэтага дня.

Активистка "Белой Руси" похвалилась китайскими новогодними игрушками
Кітайскія тавары ў беларускай краме / t.me/varyanitsa_svetlana
Активистка "Белой Руси" похвалилась китайскими новогодними игрушками
Кітайскія тавары ў беларускай краме / t.me/varyanitsa_svetlana

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі