Ператрус прайшоў у беларускай кватэры Розы Турарбекавай і Паўла Церашковіча
Роза Турарбекава
Ператрус прайшоў у кватэры сяброў Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай і Паўла Церашковіча. Па звестках праваабаронцаў з "Вясны", ён адбыўся 28 лістапада — у той дзень сілавікі масава прыходзілі па месцах рэгістрацыі людзей, звязаных з КР.
Турарбекава часта выступае са змястоўнымі і эмацыйнымі каментарамі на @euroradio. Вось апошні на дадзены момант стрым з яе ўдзелам. Церашковіч — выкладчык, эксперт па сістэме адукацыі. Летась ён прэтэндаваў на месца рэктара ЕГУ.
Пастанову на ператрусы падпісаў намеснік генапракурора Сяргей Хмарук. Ён зрабіў гэта за 8 дзён да падзеяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.