Алег Бенеш: Сына цалкам апраўдалі, ён паехаў у сваю частку
Мінскі межгарнізонны ваенны суд у аўторак вынес прысуд па гучнай справе салдата Акіма Бенеша.
Нагадаем, малады салдат Акім Бенеш паўстаў супраць дзедаўшчыны — набіў фінгал крыўдзіцелю і трапіў пад следства. Яго бацька, Алег Бенеш, распавядаў раней Еўрарадыё падрабязнасці гэтай справы.
Вось што расказаў ён Еўрарадыё пасля суда:
"Усё знялі. Цалкам апраўдалі. Знялі абвінавачанні. Ніхто супраць нікога нічога не мае. Усё нармальна".
Паводле яго слоў, цяпер пасля вынясення прысуду ўсе раз'ехаліся па сваіх частках. Акім Бенеш таксама паехаў у сваю частку ў Мачулішчы. Цяпер ён напіша рапарт аб пераводзе ў іншы род войскаў і рапарт аб прадастаўленні адпачынку (у яго ёсць 10 дзён адпачынку). А ўжо 15-20 траўня салдат мусіць дэмабілізавацца.