Алег Трусаў прапанаваў суддзям вучыць беларускую мову

Алег Трусаў прапанаваў суддзям вучыць беларускую мову

Ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў прапанаваў, каб суддзі вывучылі беларускую мову. І, такім чынам, патрэбы ў паслугах перакладчыкаў не будзе. А вызваленыя грошы можна выкарыстаць на пераклад заканадаўчых актаў.

У чацвер у Палаце прадстаўнікоў прайшоў круглы стол “Заканадаўства на беларускай мове: праблемы і практычнае вырашэнне на аснове Канстытуцыі”. На ім было агучана, што адным з аргументаў супраць вядзення заканадаўства па-беларуску, перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову з’яўляюцца "дарагоўля". Вядомы навуковец-мовазнаўца Аляксандр Лукашанец прапанаваў усе заканадаўчыя акты выдаваць па-беларуску. “І паглядзім, як хутка знойдуць грошы на пераклад на рускую мову”, — сказаў ён.  

Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся, дык колькі каштуе пераклад? Дэпутат Ігар Марзалюк сказаў, што ніхто падлікамі пакуль не займаўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі