Алега Корбана асудзілі на 1,5 года "хіміі" і выпусцілі

Алега Корбана асудзілі на 1,5 года "хіміі" і выпусцілі

Лідара грамадскай ініцыятывы "Альтэрнатыва" Алега Корбана асудзілі на 1,5 года абмежавання волі і  адпусцілі. Пра гэта актывіст сам напісаў у Фэйсбуку: "Цуд здзейсніўся, сёння мяне выпусцілі на волю!" 

Корбана затрымалі 25 кастрычніка, дома ў яго адбыўся ператрус. Яго вінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). 

Яго судовы працэс праходзіў у Маскоўскім судзе Мінска. Суддзя Вольга Малашэнка вырашыла зрабіць суд закрытым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі