Алега Суконку, які крытыкаваў улады, выключылі з Савета Рэспублікі

Алега Суконку, які крытыкаваў улады, выключылі з Савета Рэспублікі

Алег Суконка з 3 сакавіка больш не з'яўляецца чальцом Савета Рэспублікі. Яго паўнамоцтвы датэрмінова завершаныя. Адпаведнае рашэнне Савет Рэспублікі прыняў 15 сакавіка 2022 года. Пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Падставай для выключэння называецца прызначэнне на пасаду, заняцце якой паводле заканадаўства несумяшчальнае з выкананнем абавязкаў чальца Савета Рэспублікі.

Алег Суконка неаднаразова выступаў з рэзкай крытыкай улады. На пачатку 2020-га пасля крытыкі ў бок Аляксандра Лукашэнкі ён пазбавіўся пасады дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Пазней доктара прызначылі адказным за працу з COVID-19 у Магілёўскай вобласці.

У лютым 2021 года Суконка рэзка раскрытыкаваў Мінздароўя за хаванне кавіднай статысткі. У выніку ў чэрвені 2021-га Лукашэнка выкрасліў яго са спісаў на атрыманне Дзяржаўнай прэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі