Алега Сянцова перададуць Украіне?

Reuters
Reuters

30 жніўня мусіць адбыцца абмен зняволенымі паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта заявіў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ахтэм Чыйгоз, паведамляе РІА Навіны.

"Алег Сянцоў у Лефортаве. Па той інфармацыі, якую я маю, у пятніцу павінны прыбыць усе разам [ва Украіну]", — сказаў Чыйгоз.

Паводле слоў дэпутата, украінскі рэжысёр, асуджаны ў Расіі на 20 гадоў калоніі за тэрарызм, пераведзены з калоніі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе ў адзін са следчых ізалятараў Масквы.

У траўні 2019 года споўнілася пяць гадоў з моманту арышту Алега Сянцова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі