Алексіевіч: Нават статус не дапамагае, калі ты жывеш ва ўмовах дыктатуры

Алексіевіч: Нават статус не дапамагае, калі ты жывеш ва ўмовах дыктатуры

У Стакгольме праходзіць прэс-канферэнцыя нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч. Напярэдадні атрымання ўзнагароды беларуская пісьменніца адказвае на пытанні журналістаў.

Адказваючы на пытанне Радыё Свабода, што можна зрабіць для Беларусі, Алексіевіч адзначыла: “Трэба рабіць сваю справу, рабіць яе спакойна, без адчаю. Нават статус не дапамагае, калі ты жывеш ва ўмовах дыктатуры. Дыктатура — гэта прымітыўнае стварэнне, яе ачольваюць звычайна неразумныя людзі”.

Нобелеўская лаўрэатка прыгадала, што падпісала за апошнія дні некалькі лістоў у падтрымку розных людзей, у тым ліку Надзеі Саўчанка. Яна засмучоная тым, наколькі мала часам можа зрабіць добры чалавек.

Фота: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі