Аленіха выпрасіла ў краме шакаладку, а потым прывяла туды іншых аленяў

Фота з Facebook
Фота з Facebook

У амерыканскім штаце Каларада аленіха прыйшла ў краму на аўтазапраўцы. Выпрасіўшы ў прадаўца шакаладку, яна знікла з крамы, але неўзабаве вярнулася туды за дабаўкай з іншымі аленямі. Гісторыю, расказаную CBS Denver, заўважыла ў сеціве Lenta.ru

Прадавачка Лоры Джонс (Lori Jones) сцвярджае, што не аднойчы бачыла жывёлаў на вуліцы перад крамай. У сярэдзіне снежня адна аленіха асмялела і ўвайшла ўнутр. "Яна зусім не звяртала на мяне ўвагі, — распавядае Джонс. — Спачатку разглядала сонечныя акуляры, потым марозіва і чыпсы".

Каб выправадзіць аленіху, прадавачцы давялося аддаць ёй шакаладку. Яна вярнулася да працы, аднак праз некалькі хвілінаў зноў убачыла ў краме жывёлу. Перад ёй стаяла тая ж аленіха, а ў дзверы магазіна заглядалі аляняты!

Джонс завялося ахвяраваць яшчэ адну шакаладку. Цяпер яна лічыць, што гэта было памылкай. "Нельга карміць аленяў, інакш яны так і будуць вяртацца", — кажа прадавачка.

Акрамя ўжо знаёмай ёй аленіхі, у краму сталі наведвацца іншыя самкі, а часам прыходзяць і самцы з вялікімі рагамі.

Олениха выпросила в магазине шоколадку, а потом привела туда других оленей
Фото из Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі