Алесь Міхалевіч плануе займацца праваабарончай дзейнасцю

Алесь Міхалевіч плануе займацца праваабарончай дзейнасцю

Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе Алесь Міхалевіч, які вярнуўся ў Беларусь з эміграцыі праз 4,5 гады, не выключае, што будзе займацца праваабарончай дзейнасцю. Пра гэта ён заявіў 8 верасня падчас сваёй прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Міхалевіч сказаў, што ні аб чым ў сваім палітычным жыцці не шкадуе і яму не сорамна за свой ад’езд у Чэхію. Пры гэтым, заявіў палітык, ён ехаў у Беларусь з упэўненасцю, што яго зняволяць. Ён вельмі здзівіўся вызваленню пад падпіску аб нявыездзе, якой не даваў.

Паводле дакументаў, якія атрымаў Міхалевіч, ён застаецца абвінавачаным па крымінальнай справе “за масавыя беспарадкі” 19 снежня 2010 года. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў турмы. Пры гэтым Следчы камітэт раней заявіў, што былы палітуцякач знаходзіцца ў статусе падазраванага. Следчы, які вядзе гэтую справу, ужо звязаўся з Міхалевічам, перадае БелаПАН.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі