У дзіцячым лагеры "Зубраня" пасля 22 гадоў працы звольнілася дырэктарка

Развітанне з ужо былой дырэктаркай

Развітанне з ужо былой дырэктаркай / narachanka.by

У Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубраня" (Мядзельскі раён) пасля 22 гадоў працы звольнілася дырэктарка Надзея Ануфрыева. Як піша раённая газета, яна "прыняла рашэнне аб завяршэнні працоўнай дзейнасці".

На сходзе працоўнага калектыву прысутнічаў міністр адукацыі Андрэй Іванец, які прадставіў калектыву цэнтра новую дырэктарку — Таццяну Асмалоўскую.

У лагеры "Зубраня" на працягу апошніх гадоў пабывалі дзеці з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Яшчэ летась ПАСЕ прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала Аляксандра Лукашэнку і ўрад РБ датычнымі да гвалтоўнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у РФ. З каментара новай дырэктаркі БЕЛТА можна зрабіць выснову, што іх будуць прывозіць і далей.

А яшчэ ў лагеры моладзь вучылі судзіць "экстрэмістаў".

У дзіцячым лагеры "Зубраня" пасля 22 гадоў працы звольнілася дырэктарка
У дзіцячым лагеры "Зубраня" пасля 22 гадоў працы звольнілася дырэктарка
У дзіцячым лагеры "Зубраня" пасля 22 гадоў працы звольнілася дырэктарка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі