Стала вядома пра масавы сыход студэнтаў з мінскага ўніверсітэта — "Наша Ніва"

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт / yandex.net

Студэнты масава пакідаюць Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ). Пра гэта піша "Наша Ніва" са спасылкай на свае крыніцы ў сферы адукацыі.

Ад пачатку 2022 года да восені 2023-га з МДЛУ па ўласным жаданні адлічыліся больш за 1000 студэнтаў — як дзённай, так і завочнай формы разам з "мэтавікамі".

Паведамляецца, што найбольш добраахвотна адлічаных складаюць студэнты дзённай формы навучання — каля 900 чалавек. Дакументы з універсітэта забралі таксама больш за 100 завочнікаў і дзясятак "мэтавікоў".

Інфармацыі за 2024 год яшчэ няма, бо МДЛУ пакуль не падаваў яе ў Мінадукацыі.

Крыніцы НН кажуць пра недабор студэнтаў, асабліва завочнай формы. "Так, паводле вызначанай для МДЛУ дзяржаўнай ліцэнзіі на колькасць студэнтаў (яна патрабуе наяўнасць у ВНУ 6320 студэнтаў дзённай формы і 2070 завочнікаў), Лінгвістычнаму на канец 2023 года не хапала больш за 500 студэнтаў дзённай формы і больш за 1000 завочнікаў", — дзеляцца яны дэталямі.

Недабор студэнтаў у ВНУ былі вымушаныя прызнаць і ўлады. Міністр адукацыі Андрэй Іванец 27 жніўня сказаў, што сёлета ВНУ краіны агулам недабралі каля 870 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі