Афіцыйны Мінск апраўдваецца за вываз украінскіх дзяцей
Дзеці, ілюстрацыйнае фота
Дзеці з акупаваных тэрыторый Украіны прыязджалі ў Беларусь толькі са згоды іх бацькоў і законных прадстаўнікоў. Пераважна гэта дзеці-сіроты, у якіх бацькі загінулі падчас вайны. Пра такую заяву амбасадара Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога паведамляе прэс-служба амбасады.
"Ад пачатку 2021 года і па цяперашні час на базе вядомага Нацыянальнага дзіцячага цэнтра "Зубраня" ды іншых аналагічных цэнтраў Беларусі прайшлі курс адпачынку і рэабілітацыі больш за 3,5 тысячы дзяцей Данбаса. У асноўным гэта дзеці-сіроты, бацькі якіх загінулі падчас баявых дзеянняў, альбо выхадцы з няпоўных, малазабяспечаных сем'яў", — кажа прадстаўнік афіцыйнага Мінску.
Паводле ягоных словаў, "выезд дзяцей на аздараўленне ў Беларусь ажыццяўляўся толькі са згоды іх бацькоў і законных прадстаўнікоў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.