Еўрапарламент заклікаў суд у Гаазе выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка думае пра Гаагу / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru
Еўрапарламент заклікаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Яго прызналі датычным да вайны супраць Украіны, якую вядзе Расія. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 13 верасня. У ёй пералічваюцца злачынствы "нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі", у тым ліку і рэпрэсіі супраць уласнага народу.
Яшчэ ў ліпені ў Еўрапарламенце заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Дэпутаты заявілі, што Беларусь нясе адказнасць за шкоду, прычыненую Украіне ў сувязі з вайной, і злачынствы, учыненыя ва Украіне, у тым ліку праз ролю рэжыму Лукашэнкі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.
У Еўрапарламенце заклапочаныя ўсебаковым падпарадкаваннем Беларусі Маскве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.