Аляксандр Глеб у матчы з "Баерам" разлічвае на перамогу

Аляксандр Глеб у матчы з "Баерам" разлічвае на перамогу

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб у матчы з "Баерам" разлічвае на перамогу. Напярэдадні чарговага матча групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў ён кажа, што ў барысаўчан баявы настрой.

"Настрой баявы, добры, хлопцы падыходзяць да гульні ў аптымальнай форме, — цытуе словы Глеба БелаПАН. — Я мяркую, усе гатовы, практычна ўсе аднавіліся пасля траўм. Разлічваем на добры вынік, г.зн. перамогу. Такая мэта стаіць перад камандай. Мы можам скочыць вышэй за галаву. Калі, вядома, удача будзе на нашым баку, то ўсё магчыма. Ставім максімальныя задачы".

Нагадаем, што паўабаронца Ігар Стасевіч не згуляе ў заўтрашнім матчы з-за траўмы.

У панядзелак футбалісты БАТЭ на базе ў Дудзінцы правялі адкрытую трэніроўку. Фотарэпартаж адтуль гл. тут. Матч з "Баерам" пройдзе 24 лістапада на "Барысаў-Арэне", пачатак а 20-й гадзіне. Становішча каманд у групе Е: "Барселона" — 10 ачкоў (розніца мячоў 8-2), "Рома" — 5 (10-10), "Баер" — 4 (11-10), БАТЭ — 3 (4-11).

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі