Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на "Купаллі" ў Александрыі (фота, відэа)
Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі паўдзельнічалі ў "Купаллі" ў Шклоўскім раёне. Рэспубліканскае свята "Александрыя збірае сяброў" праходзіла пад дажджом. У сваёй прамове кіраўнік дзяржавы гаварыў пра "сакральную сувязь з роднай зямлёй, з продкамі і адзін з адным". Паводле яго слоў, "Купалле" нагадвае пра "простыя чалавечыя радасці, ацаніць якія можна толькі замарудзіўшы свой звычайны рытм". Лукашэнка падкрэсліваў важнасць вяртання кожнага чалавека да вытокаў.
"Хай нават і ў думках, але мы павінны трымацца за гэты маленькі свет, адкуль пачаўся наш шлях у вялікае жыццё, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Гэты свет і ёсць наша папараць-кветка. У ім і знаходзім мы сваю сілу, апору і шчасце. Ён наш абярэг".