Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Брусель на саміт “Усходняга партнёрства”

Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Брусель на саміт “Усходняга партнёрства”

Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Брусель на саміт “Усходняга партнёрства”, які адбудзецца 24 лістапада. Беларускую дэлегацыю ачоліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей (менавіта ён прадстаўляў нашу краіну і на папярэднім саміце). Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк. Як вядома, запрашэнне прыйшло на імя Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнік МЗС адзначыў, што ў Мінску з удзячнасцю ўспрынялі запрашэнне наведаць саміт на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. І гэта, кажа Шупляк, адлюстроўвае прагрэс у адносінах Беларусі і Еўрасаюза.

“У дыпламатычнай практыцы візіт на вышэйшым узроўні звычайна з’яўляецца кульмінацыяй узаемных высілкаў бакоў па развіцці супрацоўніцтва, сведчыць пра дасягненне глыбокіх сістэмных вынікаў”, — заявіў прадстаўнік МЗС. Атрымліваецца, што ў Мінску палічылі візіт кіраўніка дзяржавы ў сталіцу ЕС перадчасным, але ён можа адбыцца ў будучыні.

Адзначаецца, што ўлады Беларусі зацікаўленыя ў знікненні ўсіх абмежаванняў ЕС у адносінах узаемадзеяння з Беларуссю, у перамовах, якія вядуць “да заключэння базавага пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве”. Акрамя таго, МЗС падкрэслівае, што наша краіна зацікаўленая ў далейшым удзеле ва “Усходнім партнёрстве”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі