Аляксандр Лукашэнка паляцеў у В'етнам

Аляксандр Лукашэнка паляцеў у В'етнам

Аляксандр Лукашэнка сёння паляцеў у В'етнам, інфармуе БЕЛТА. Гэта яго першы афіцыйны візіт пасля прэзідэнцкіх выбараў. Праграмай візіту кіраўніка Беларусі запланаваныя перамовы з прэзідэнтам В'етнама Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з прэм'ерам Нгуен Тан Зунгам, кіраўніком камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам.

З В'етнама Лукашэнка паляціць у Туркменістан. Ён сустрэнецца з прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым. У Беларусь кіраўнік дзяржавы вернецца 12 снежня. Такім чынам, ён будзе адсутнічаць 5 дзён.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка абяцаў здзейсніць першы афіцыйны візіт пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расію. Ён быў запланаваны на канец лістапада, аднак не адбыўся. Лукашэнка ўпершыню пасля выбараў паехаў не ў Маскву.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі