Аляксандр Лукашэнка сёння паўдзельнічае ў з’ездзе навукоўцаў
Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічае ў II з’ездзе навукоўцаў, які ў аўторак пачаў працу ў Мінску. 13 снежня кіраўнік дзяржавы будзе прысутнічаць у пленарным пасяджэнні, інфармуе яго прэс-служба. Можна чакаць, што Лукашэнка выступіць з прамовай.
У першы дзень навукоўцы працавалі па тэматычных секцыях. Як паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”, разам з прамыслоўцамі, прадстаўнікамі вышэйшай адукацыі яны абмяркоўваюць сусветныя тэндэнцыі ў медыцыне, хіміі, інфарматыцы, прамысловай вытворчасці, тое, якім чынам навука зможа задаваць тон усім галінам і кірункам эканомікі. Будуць абмеркаваныя актуальныя задачы і прыярытэты доўгатэрміновага развіцця айчыннай навукі і тэхналогій. Вынікі гэтай дыскусіі мусяць трапіць у рэзалюцыю з’езду.