Аляксандр Лукашэнка: У мяне тры страўсы, 10 кароў, 10 коз

Аляксандр Лукашэнка: У мяне тры страўсы, 10 кароў, 10 коз

Падчас прэс-канферэнцыі расійскім журналістам Аляксандр Лукашэнка распавёў, колькі жывёлаў у яго на падворку.

"У мяне вельмі шмат жывёлаў: тры страўсы, індыкачкі, 25 гусянят, куры кітайскія, куры звычайныя, індыкі. Трусоў было 70, зараз людзям раздаў, засталося трусоў 20. Дзесяць кароў, дзесяць коз, 15 авечак і, напэўна, 7-8 коней", — пералічыў беларускі кіраўнік.

Таксама ён паведаміў, што мае чатырох сабак — дзвюх лаек, лабрадора і нямецкую аўчарку. Прычым лабрадора яму падарылі беларускія памежнікі, а аўчарку — былы дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін. Хто падарыў лаек, Лукашэнка не памятае.

У доме ў кіраўніка Беларусі таксама жывуць каты. Ён патлумачыў, што некаторых катоў падабраў яго малодшы сын Мікалай. "Я аматар жывёлаў, таму што я вырас сярод жывёлаў. Іх трэба берагчы", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі