Аляксандра Сасновіч не здолела выйсці ў фінал тэніснага турніру ў Маскве
Беларуска Аляксандра Сасновіч не здолела прайсці ў фінал тэніснага турніру ў Маскве. 28 ліпеня ў драматычным паўфінальным паядынку яна саступіла прадстаўніцы Сербіі Вользе Данілавіч — 2:6, 7:5, 5:7.
У паўфінал Moscow River Cup з прызавым фондам 750 тысяч долараў Сасновіч трапіла “аўтаматам” — яна мусіла гуляць у ¼ фіналу з латвійкай Анастасіяй Севаставай, але тая знялася са спаборніцтваў праз праблемы са здароўем. У ¼ фіналу беларуска выйшла, адолеўшы расіянку Яўгенію Родзіну — 7:5, 6:2, а ў першым раундзе спаборніцтваў Сасновіч згуляла са шведкай Ёханай Ларсан — 6:1, 6:3.