Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўны этап тэніснага турніру ў Цынцынаці
На тэнісным турніры ў амерыканскім Цынцынаці беларуска Аляксандра Сасновіч (36-ы нумар у рэйтынгу WTA) прабілася ў асноўную сетку. У другім раўндзе кваліфікацыі яна выйграла ў яшчэ адной нашай суайчынніцы Веры Лапко (66) — 7:6 (7:5), 6:2.
У асноўнай сетцы турніру ў Цынцынаці будуць змагацца яшчэ дзве беларускі. Вікторыя Азаранка (95) выйдзе супраць іспанкі Карлы Суарэс Навара (27), а Арына Сабаленка (39) пазмагаецца з брытанкай Ёханай Контай (43).