Аматарскі тэнісны турнір пройдзе ў Мінску
17-24 сакавіка ў Мінску пройдзе мужчынскі аматарскі турнір па тэнісе для гульцоў сярэдняга ўзроўню "Royal Cup Open". Ён адбудзецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе (праспект Пераможцаў, 63).
У спаборніцтве прымуць удзел 16 гульцоў. Традыцыйна, падарункі і сюрпрызы ад партнёраў і спонсараў атрымаюць усе ўдзельнікі турніру.
Імя пераможцы назавуць 24 сакавіка.
Уваход на турнір вольны.
Час правядзення:
17 сакавіка — 12.00-23.00;
18сакавіка — 12.00-23.00;
19 сакавіка — 19.00-21.00;
23 сакавіка — 20.00-22.00;
24 сакавіка (фінал турніру) — 17.00-21.00.