Амбасада Украіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з затрыманнем Жадана

Амбасада Украіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з затрыманнем Жадана

Амбасада Украіны накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з затрыманнем у Мінску вядомага паэта Сяргея Жадана. Ён прыехаў у беларускую сталіцу для ўдзеле ў фестывалі паэзіі “Вершы на асфальце” і быў затрыманы сярод ночы ў гатэльным нумары. Пазней Жадану паведамілі, што яму забаронены ўезд у краіну, бо ў Расіі яго лічаць прыналежным да тэрарызму.

Усю ноч Жадан правёў у камеры. З гэтай нагоды ўкраінская дыпмісія і звярнулася да беларускіх уладаў.

“У сувязі з затрыманнем у Мінску 11 лютага г.г. у гатэлі “Юбілейны” праваахоўнымі органамі Беларусі вядомага ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана, які прыбыў для ўдзелу ў паэтычным фестывалі “Вершы на асвальце ім.М.Стральцова”, амбасада Украіны ў Беларусі накіравала ноту ў МЗС Беларусі з мэтай атрымання афіцыйнага тлумачэння аб прычыне затрымання”, — паведамляецца на старонцы ўкраінскай дыпмісіі ў Фэйсбуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі