Амбасада ЗША ў Кіеве заклікала сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Украіну

Амбасада ЗША ва Украіне / УНІАН
Амбасада ЗША ва Украіне / УНІАН

Амбасада ЗША ў Кіеве заклікала грамадзян сваёй краіны тэрмінова пакінуць Украіну. У звароце, размешчаным на сайце дыпмісіі, гаворыцца, што, паводле звестак Дзярждэпартамента ЗША, Расія "нарошчвае намаганні па нанясенні удараў па цывільнай інфраструктуры Украіны і ўрадавых аб'ектах у найбліжэйшыя дні".  

Надоечы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэджваў, што на гэтым тыдні Расія можа пастарацца зрабіць "нешта асабліва брыдкае, нешта асабліва жорсткае".

"Такі ў нас вораг. Але і ў любы іншы тыдзень за гэтыя паўгода Расія рабіла тое ж пастаянна – брыдкае і жорсткае", — казаў Зяленскі у звароце да ўкраінцаў у суботу 20 жніўня.

Сёння Украіна адзначае Дзень сцяга, а заўтра будзе святкаваць Дзень незалежнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі