Амерыканец расстраляў камп'ютар за "незгаворлівасць"
Ён кажа, што не мог нармальна карыстацца электроннай прыладай некалькі месяцаў.
У амерыканскім штаце Каларада адзін з мясцовых жыхароў трапіў у паліцыю, пасля таго як на алеі ў парку расстраляў камп'ютар.
Пры затрыманні Лукас Хінч заявіў, што не мог нармальна выкарыстоўваць камп'ютар некалькі месяцаў. Як перадае ВВС, мужчына прастрэліў электронную прыладу восем разоў.
Паліцыя горада Каларада-Спрынгс абвінавачвае амерыканца ў страляніне ў населеным пункце.
Фота — mobbit.info