Амерыканская амбасада ў Мінску пашырае консульскія паслугі

Амерыканская амбасада ў Мінску пашырае консульскія паслугі

З 9 студзеня амбасада ЗША ў Мінску пашырае візавыя паслугі. Пра гэта паведамляецца на сайце амбасады. 

Цяпер амбасада прымае заявы ад рэзідэнтаў Беларусі на візы наступных катэгорый: A, C1/D, G, F, H, I, J, L, M, O, P і R. 

Пры гэтым застаецца ўзроставае абмежаванне для людзей, якія звяртаюцца па візы класа B1/B2 (турызм/бізнэс). Па гэтыя візы ў амбасаду ЗША ў Беларусі могуць звяртацца толькі рэзідэнты Беларусі ва ўзросце ад 50 гадоў і старэйшыя.

"Мы працуем над пашырэннем магчымасцяў консульскага аддзела і спадзяемся ў найбліжэйшай будучыні яшчэ больш пашырыць нашы візавыя паслугі", — запэўніваюць амерыканскія дыпламаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі