Амерыканскі генерал прагназуе вайну з Кітаем у 2025

Армія ЗША / DPA
Армія ЗША / DPA

Генерал ваенна-паветраных сіл ЗША Майк Мініхан заявіў, што вайна з Кітаем можа пачацца ў 2025 годзе. У сваёй службовай запісцы ён піша, што прычынай можа стаць Тайвань.

"Інтуіцыя падказвае мне, што ваяваць давядзецца ў 2025 годзе", – напісаў генерал і дадаў, што ў 2024 і ў ЗША, і ў Тайвані пройдуць прэзідэнцкія выбары, чым могуць скарыстацца ў Пекіне.

Ён даручыў паведаміць яму пра мерапрыемствы па падрыхтоўцы да магчымага канфлікту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі