Увесь алкаголь на борце выпілі за 25 хвілін палёту. Хто гэта зрабіў? — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Дзярждэп ЗША заявіў пра недавер да беларускага ўраду праз бяздзейнасць у плане рэпрэсій. Так-так, не прайшло і чатырох гадоў. І фармулёўка дзіўная. Бо беларускія ўлады яшчэ як дзейнічаюць у плане рэпрэсій. Кожны дзень затрымліваючы і караючы сваіх праціўнікаў.

Але можна паглядзець і інакш: бачыце, Дзярждэп сочыць за тым, што адбываецца ў свеце, і гэтыя падзеі выклікаюць у яго хоць нейкі водгук. Таму мы кожны дзень заклікаем і вас сачыць за падзеямі ў свеце — і хай яны таксама не пакідаюць вас абыякавымі.

 

Шакавальная лічба

Вы здзівіцеся, наколькі небяспечна быць экаактывістам. Так-так, не палітыкам, не праваабаронцам, не журналістам нават. У 2020 годзе ў свеце былі забітыя 227 экалагічных актывістаў, якія змагаліся за захаванне навакольнага асяроддзя.

Амаль траціна забойстваў была звязаная з тым, што актывісты выступалі супраць эксплуатацыі рэсурсаў. То-бок супраць лесанарыхтовак, здабывання карысных выкапняў, будаўніцтва плацін гідраэлектрастанцый і іншай інфраструктуры.

Весь алкоголь на борту выпили за 25 минут полёта. Кто это сделал? — #ИхНравы
Сумкі Нэнсі Гансалес / Nancy Gonzalez

Адвакаты дызайнеркі прасілі спагады да яе. Яе гісторыя сапраўды няпростая — гэта цяпер імя Нэнсі Гансалес гучыць побач з такімі гучнымі брэндамі, як Dior, Prada і Gucci. А пачынала яна як разведзеная маці-адзіночка з двума дзецьмі, якая шыла рамяні для сяброў на хатняй швейнай машынцы.

Да таго ж 71-гадовая дызайнерка ўжо дорага заплаціла за свае парушэнні. Створаная ёю калумбійская кампанія, у якой калісьці працавала 300 супрацоўнікаў, абвясціла пра банкруцтва і спыніла дзейнасць пасля яе арышту.

Сама Нэнсі ў судзе сказала, што глыбока шкадуе пра тое, што не выконвала законы ЗША, і не хацела пакрыўдзіць краіну. І што яе адзінае жаданне — яшчэ раз абняць сваю 103-гадовую маці.

 

Вам курыцу, рыбу ці піва?

Да нармальных навін. Ляцела неяк у Турцыю кампанія спартоўцаў. І па дарозе выпіла ўвесь алкаголь на борце. Адгадайце, пра якіх турыстаў гаворка!

А вось і не, пра брытанскіх! Авіякампанія SunExpress везла ў Турцыю гульцоў у гольф. І экіпаж карабля быў трохі здзіўлены, калі праз 25 хвілін пасля ўзлёту бар апусцеў.

"Піва і віно скончыліся праз 25 хвілін! Такога не бывала ні на адным іншым рэйсе", — кажа выканаўчы дырэктар авіякампаніі.

Але гэта яны, вядома, яшчэ не ўсюды лёталі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі